Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2025, 13:20

Узмацніць адказнасць прадаўцоў на рынках. МАРГ прапануе абмеркаваць новы праект пастановы
 

Фота з архіва
Фота з архіва
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла на грамадскае абмеркаванне праект пастановы ўрада, які накіраваны на навядзенне парадку на рынках Беларусі, узмацненне адказнасці адміністрацый і прадаўцоў тавараў за парушэнне патрабаванняў заканадаўства. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, праект дакумента надзяляе адміністрацыі рынку дадатковымі правамі для прыняцця мер па навядзенні парадку на рынках, у тым ліку па выкананні прадаўцамі заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні. Таксама для прадаўцоў, якія з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прадугледжаны абавязак мець у наяўнасці на кожным гандлёвым месцы на працягу ўсяго перыяду работы на рынку дакумент, які абгрунтоўвае разлік рознічных цэн на тавары, кошт якіх рэгулюецца шляхам устанаўлення гранічных гандлёвых надбавак.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 24 чэрвеня па 4 ліпеня 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі