Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 жніўня 2013, 12:22

Узгоднены новыя пералікі гаспадарчых таварыстваў, пераважнае права на акцыі якіх маюць аблвыканкамы

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі ўзгадніў новыя пералікі гаспадарчых таварыстваў, на набыццё акцый якіх аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам маюць пераважнае права. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 15 жніўня 2013 года нумар 721, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У пералік увайшло 91 прадпрыемства, у адносінах да акцый (долей у статутных фондах) якіх аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам маюць пераважнае права на набыццё ва ўласнасць. Гэтыя пералікі зацверджаны аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. У пералік па Брэсцкай вобласці ўвайшлі 8 гаспадарчых таварыстваў, па Гомельскай - 2, Гродзенскай - 31, Мінскай - 15, Магілёўскай - 5, па Мінску - 30. Па Віцебскай вобласці такіх прадпрыемстваў няма. У дзеючых раней пераліках было больш як 100 акцыянерных таварыстваў, цяпер некаторыя з іх выйшлі і дабаўлены новыя, растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці. У асноўным гэта прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, машынабудавання, будаўніцтва, энергетыкі, транспарту, іншых галін.

Сярод іх ААТ "Брэстаблгарант", ААТ "Пінскэлектрамантаж", ААТ "Камінтэрн", ААТ "Мазырсоль", ААТ "Ваўкавыскспецаўтатранс", ААТ "Гродзенская абутковая фабрыка "Нёман", ААТ "Ліданафтапрадукт", ААТ "Шчучынскі завод "Аўтапровад", ААТ "Свiтанак" (Жодзіна), ААТ "Рудзенск", ААТ "Бабруйскі гарбарны камбінат", ААТ "Керамін", ЗАТ "Атлант", ААТ "Мінскі комбінат хлебапрадуктаў", ААТ "Элема", СП ЗАТ "Мілавіца".

Пераважнае права выканкамаў распаўсюджваецца на акцыі, якія набыты грамадзянамі Беларусі ў дзяржавы за грашовыя сродкі на льготных умовах (па цане, на 20 працэнтаў ніжэйшай за намінальны кошт) і (або) у абмен на імянныя прыватызацыйныя чэкі "Маёмасць", нагадалі ў камітэце. Таксама яны былі атрыманы ўзамен долей грамадзян у маёмасці арэндных і калектыўных (народных) прадпрыемстваў пры пераўтварэнні іх у акцыянерныя таварыствы.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі