Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: "Дакар-2019": вынікі ўдзелу
18 Студзень, 16:30 Стужка навiн
Усе навіны

Узбекістан запрашае беларускіх партнёраў у навукова-вытворчыя кластары

Эканоміка 13.06.2018 | 11:23
У час круглага стала
У час круглага стала

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узбекістан запрашае беларускіх партнёраў у навукова-вытворчыя кластары. Аб гэтым сёння паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час круглага стала з удзелам дзелавых колаў Беларусі і Узбекістана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч расказаў аб прапанове ўзбекскага боку запрасіць беларускіх партнёраў у навукова-вытворчыя кластары, што ўтвараюцца ў гэтай краіне. У Савеце Рэспублікі станоўча ацэньваюць гэту ідэю і заклікаюць бізнес скарыстацца такой магчымасцю. "Умовы для сумеснай работы будуць прымальныя", - падкрэсліў спікер верхняй палаты беларускага парламента.

Старшыня Савета Рэспублікі дадаў, што бакі аднадушныя ў імкненні дапаўняць таварнае супрацоўніцтва інвестыцыйным. "Вялікую ўвагу пры гэты ўдзяляем перспектыўным навукаёмістым інавацыйным праектам", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Сената Олій Мажліса Узбекістана Нігмаціла Юлдашаў падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём, канструктыўныя перагаворы. Бакі ўпэўнены, што цяперашні візіт у Беларусь прадстаўнічай парламенцкай дэлегацыі будзе садзейнічаць умацаванню двухбаковых адносін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

"Дакар-2019": вынікі ўдзелу Тры экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" прынялі ўдзел у ралі-марафоне "Дакар-2019"* у катэгорыі "Грузавікі".