Фота БУТБ
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені - маі гэтага года прадпрыемствы Беларусі ў 2,8 раза павялічылі экспарт ва Узбекістан праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу (БУТБ). Агульная сума здзелак склала $47,6 млн, што дазволіла Узбекістану выйсці на другое месца пасля Расіі па закупках тавараў беларускай вытворчасці на біржавых таргах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе таварнай біржы.
Найбольшым попытам ва ўзбекскіх імпарцёраў карысталіся піламатэрыялы, мясапрадукты і сухое малако. На гэтыя групы тавараў прыпаў практычна ўвесь аб'ём біржавых паставак на рынак Узбекістана.
Перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі і Узбекістана ў біржавой сферы за кошт умацавання кантактаў з прыватным бізнесам абмяркоўваліся ў час перагавораў з кіраўніцтвам асацыяцыі "Нацыянальнае эканамічнае супрацоўніцтва Узбекістана", якая аказвае садзейнічанне суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў пошуку гандлёвых партнёраў за мяжой. Сустрэча адбылася ў цэнтральным офісе БУТБ у Мінску.
Паводле слоў заснавальніка асацыяцыі "Нацыянальнае эканамічнае супрацоўніцтва Узбекістана" Фаёза Фахрыдзінава, на гэты момант членамі ўзначаленай ім арганізацыі з'яўляюцца звыш 30 кампаній, многім з якіх цікавы рынак Беларусі з пункту гледжання як закупак, так і паставак тавараў. "У асноўным гэта невялікія вытворчыя і гандлёвыя прадпрыемствы, якія хацелі б працаваць з Беларуссю, але пакуль не адважыліся з-за няведання асаблівасцей мясцовага рынку. На мой погляд, біржа магла б зняць гэты бар'ер, прадаставіўшы ўзбекскім прадпрымальнікам магчымасць гандляваць з беларускімі прадпрыемствамі", - лічыць ён.
Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб супрацоўніцтве паміж БУТБ і асацыяцыяй "Нацыянальнае эканамічнае супрацоўніцтва Узбекістана". У прыватнасці, плануецца праводзіць сумесныя вебінары па тэме біржавога гандлю, арганізоўваць візіты бізнес-дэлегацый, пераадрасоўваць на біржу заяўкі на куплю і продаж тавараў, якія паступаюць у асацыяцыю ад узбекскіх дзелавых колаў.
Па стане на 6 чэрвеня на БУТБ акрэдытаваны 216 рэзідэнтаў Узбекістана, у тым ліку тры біржавыя брокеры. З пачатку года пул узбекскіх удзельнікаў таргоў папоўніўся 39 новымі кампаніямі.-0-