ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 ліпеня 2021, 12:10

Узаемны гандаль у ЕАЭС у студзені-маі вырас на 33 працэнты, знешні - на 19 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

21 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Узаемны гандаль у Еўразійскім эканамічным саюзе ў студзені-маі бягучага года ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам вырас на 33 працэнты, знешні - на 19 працэнтаў. Такія даныя сёння на брыфінгу прывяла афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Крыху свежай статыстыкі па знешнім і ўзаемным гандлі таварамі краін ЕАЭС за студзень-май 2021 года. Узаемны гандаль вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года на 33 працэнты і склаў $26,8 млрд", - сказала Ія Малкіна.

"Што датычыцца знешняга гандлю саюза з краінамі па-за ЕАЭС - яго аб'ём у параўнанні з пяццю месяцамі папярэдняга года павялічыўся на 19 працэнтаў і склаў $297,4 млрд, - паведаміла афіцыйны прадстаўнік ЕЭК. - Рост аб'ёму паставак у краіны па-за ЕАЭС назіраўся з Беларусі (на 58 працэнтаў), Арменіі (на 18 працэнтаў) і Расіі (на 18 працэнтаў)".

"Нашы краіны актыўна гандлявалі з краінамі Еўрасаюза (доля ў абароце склала 39 працэнтаў, у прыватнасці, з Германіяй - амаль 8 працэнтаў, Нідэрландамі - больш за 6 працэнтаў), а таксама АЦЭС (доля склала 36 працэнтаў, у прыватнасці, гандаль з Кітаем - 20 працэнтаў)", - дадала Ія Малкіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі