Фота пасольства Беларусі ў Казахстане
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў 5 сакавіка сустрэўся з міністрам гандлю і інтэграцыі гэтай краіны Арманам Шакаліевым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Казахстане.
У перагаворах таксама прынялі ўдзел першы віцэ-міністр гандлю і інтэграцыі Рэспублікі Казахстан Айжан Біжанава і старшыня праўлення ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" Аляксандр Асмалоўскі.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні біржавога гандлю, павелічэння тавараабароту ў двухбаковым гандлі, а таксама падыходы па ўдасканаленні знешнегандлёвай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання абедзвюх краін.
Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні вывучэння вопыту біржавога гандлю дзвюх краін, а таксама развіцці ўзаемнага гандлю праз біржавыя электронныя пляцоўкі.-0-