Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2020, 17:18

Увод жылля ў Беларусі ў студзені-жніўні павялічыўся на 3,4 працэнта

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені - жніўні ўведзена ў эксплуатацыю 2,13 млн кв.м жылля. Гэта на 3,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 23,8 тыс. кватэр.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 792,6 тыс. кв.м, або 37,1 працэнта ўсяго ўведзенага жылля.

З уведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 598 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена 678,4 тыс. кв.м, або 31,8 працэнта ўводу па краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі