ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лістапада 2020, 17:53

Увод жылля ў Беларусі ў студзені-кастрычніку павялічыўся на 6,9 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені-кастрычніку 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 3,08 млн кв.м жылля. Гэта на 6,9 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 35,3 тыс. кватэр.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 176,1 тыс. кв.м, або 38,2 працэнта ўсяго ўведзенага жылля.

З уведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 889,8 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена 965,3 тыс. кв.м, або 31,3 працэнта ўводу па краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі