Фота з архіва
28 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Наяўнасць пунктаў апоры ў выглядзе СНД, ЕАЭС, ШАС і БРІКС нівеліруе заходнюю канцэпцыю аднапалярнага свету. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Павел Уцюпін 28 сакавіка ў Маскве на пленарным пасяджэнні Міжнароднага эканамічнага форуму дзяржаў - удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У новай сістэме геапалітычных і эканамічных рэалій усё больш выразна праглядваецца ўзаемазалежнасць і ўзаемадапаўняльнасць інтэграцыйных аб'яднанняў, якія функцыянуюць на еўразійскай прасторы. Сёння менавіта той час, калі мы можам гаварыць аб трансрэгіянальным супрацоўніцтве ў Еўразіі. Наяўнасць шматлікіх пунктаў апоры, маючы на ўвазе СНД, ЕАЭС, ШАС, АСЕАН, БРІКС, ужо нівеліруе канцэпцыю аднапалярнага свету, што да гэтага часу актыўна падтрымліваецца калектыўным Захадам", - сказаў Павел Уцюпін.
"Развіццё інтэграцыйных працэсаў паміж гэтымі аб'яднаннямі, якія з'яўляюцца незалежнымі і актыўнымі ігракамі ў рэгіёне і на міжнароднай арэне, паступова вядзе да фарміравання шматпалярнага свету. Актуальнасць ідэі інтэграцыі інтэграцый - ініцыятывы аб спалучэнні інтэграцыйных патэнцыялаў розных рэгіянальных аб'яднанняў, такіх як Саюзная дзяржава, ЕАЭС, СНД, ШАС, у сучасных умовах толькі ўзрастае. З уступленнем у ліпені 2024 года ў ШАС Рэспубліка Беларусь з'яўляецца паўнапраўным членам усіх гэтых аўтарытэтных арганізацый", - канстатаваў намеснік кіраўніка МЗС Беларусі.
Ён адзначыў, што ва ўмовах хутказменлівага свету СНД важна эфектыўна процістаяць сучасным выклікам і пагрозам. "Мяркую, што дадатковую пазнаваемасць Садружнасці прынясе развіццё рэгіянальнага ўзаемадзеяння. У сувязі з гэтым мы вітаем ініцыятыву правядзення першага форуму рэгіёнаў СНД, які пройдзе ў канцы красавіка бягучага года ў горадзе Ташкенце", - дадаў Павел Уцюпін.-0-