Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2020, 15:51

Усе вобласці краіны гатовы да пасяўных работ - Крупко

16 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Усе вобласці Беларусі гатовы да правядзення пасяўных работ. Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Іван Крупко, які сёння назначаны на пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Вясна ў гэтым годзе ранняя, таму ўсе вобласці, паводле існуючай інфармацыі, нядрэнна падрыхтаваліся да веснавых палявых работ, - сказаў міністр. - Ёсць запасы мінеральных угнаенняў, нарыхтаваны паліва, насенны матэрыял. Я думаю, што пры добрай арганізацыі мы дастойна справімся з правядзеннем кампаніі".

Ён падкрэсліў, што на новай пасадзе яго чакае вялікая работа па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі ў адпаведнасці з пастаўленымі Прэзідэнтам задачамі. Іван Крупко выказаў упэўненасць, што іх удасца выканаць.

Міністр звярнуў увагу, што трэба будзе актуалізаваць нарматыўна-прававую базу, што датычыцца аграрнага сектара эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі