ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лютага 2020, 15:18

Усе віды пластыкавага посуду ў аб'ектах грамадскага харчавання могуць забараніць з 2023 года

Фота з архіва
Фота з архіва

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе віды пластыкавага посуду ў аб'ектах грамадскага харчавання могуць забараніць з 2023 года. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аднаразовая забарона на выкарыстанне пластыкавага посуду не прадугледжваецца: будзе паэтапны пераход, каб галіны і бізнес падрыхтаваліся. З 1 студзеня 2021 года плануецца забараніць толькі некаторыя віды такога посуду. Прадпрыемствам будзе дадзены пэўны тэрмін на тое, каб яны перабудавалі сваю вытворчасць. Поўная забарона пакуль прадугледжваецца з 2023 года", - сказаў Аляксандр Корбут.

З 1 студзеня 2021 года ўстанаўліваецца забарона на выкарыстанне і продаж у аб'ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду па пераліку, што вызначаецца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Распрацаваны адпаведны праект пастановы. Прадугледжваецца, што ў пералік увойдуць кантэйнеры, скрыні, латкі, ланч-боксы, палачкі для размешвання, пластыкавыя кубкі і талеркі. Размова ідзе пра посуд, які поўнасцю або часткова выраблены з полівінілхларыду і полістыролу. Пакуль прапануецца захаваць продаж і выкарыстанне ў аб'ектах грамадскага харчавання аднаразовых пластыкавых накрывак для кубкаў, лыжак, відэльцаў, нажоў і кактэйльных трубачак. "Патрэба ў аднаразовым посудзе ў Беларусі ў год складае 200 млн адзінак. З іх прыкладна 70 млн - кубкі, 23 млн - лыжкі, 20 млн - відэльцы, 19 млн - нажы, астатняе - іншыя віды посуду", - адзначыў намеснік міністра.

У Беларусі палімерныя адходы складаюць 280 тыс.т у год (прыкладна 25 кг палімераў на аднаго жыхара). З іх 140 тыс.т - адходы ўпакоўкі. У 2019 годзе было сабрана ўсяго 35 працэнтаў ад усяго аб'ёму ўтварэння палімерных адходаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі