Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 жніўня 2024, 16:01

"Усё ў нашых сілах". Снапкоў ацаніў магчымасць павелічэння тавараабароту з Узбекістанам

Фота з архіва
Фота з архіва
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў у час пленарнага пасяджэння II Узбекска-беларускага жаночага бізнес-форуму ацаніў магчымасць павелічэння тавараабароту з Узбекістанам і расказаў больш падрабязна аб сферах супрацоўніцтва дзвюх краін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнтамі пастаўлена задача - дасягнуць тавараабароту прыкладна $1 млрд, нагадаў Мікалай Снапкоў. "Тая дарожная карта, якая падпісана па выніках візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан у лютым гэтага года, мае патэнцыял і на $1,5 млрд. Думаю, што ўсё ў нашых сілах, - адзначыў ён. - Асноўным рухавіком нашага супрацоўніцтва з'яўляецца актыўная вытворчая кааперацыя. Яна з'яўляецца фундаментам безумоўнага доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі".

Мікалай Снапкоў таксама зрабіў акцэнт на супрацоўніцтве Беларусі і Узбекістана ў тых галінах, якія фарміруюць якасць чалавечага капіталу. Гэтыя напрамкі, на яго думку, падкрэсліваюць глыбіню і маштаб двухбаковага ўзаемадзеяння.

Напрыклад, ахова здароўя. Ва Узбекістане прайшлі беларуска-ўзбекскія дні аховы здароўя і медыцынскай адукацыі, а ў Беларусі прайшоў форум медыцынскіх работнікаў. Акцэнт зроблены на практычнае ўзаемадзеянне ў галіне аховы мацярынства і дзяцінства. У сферы адукацыі заключана больш за 400 дагавораў і пагадненняў, больш за 5 тыс. грамадзян Узбекістана навучаюцца ў беларускіх ВНУ, прайшоў форум рэктараў, на парадку дня стаіць адкрыццё ва Узбекістане філіяла Віцебскага дзяржуніверсітэта - адной з вядучых ВНУ краіны", - прывёў прыклад ён.

Акрамя таго, у навукова-тэхнічнай і інфармацыйнай сферы бакі рэалізуюць сумесныя праекты, трансфер тэхналогій, стажыроўкі ў навуковых арганізацыях. "Гэта шырокамаштабнае супрацоўніцтва, якое фарміруе будучыя структуры нашых эканомік", - упэўнены першы віцэ-прэм'ер.

У сферы культуры наладжаны прамыя сувязі, творчыя абмены па лініі тэатраў, кніжных выставак, кірмашоў. Узбекскія выканаўцы ўдзельнічаюць у фестывалі мастацтваў "Славянскі базар".

Акрамя таго, актыўна краіны супрацоўнічаюць у спартыўнай сферы, здавалася б, самай спаборніцкай, адзначыў Мікалай Снапкоў. "Тут мы дэманструем узаемную шчырую падтрымку. У жніўні падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве федэрацый хакея Беларусі і Узбекістана. Упэўнены, што гэты рух па супрацоўніцтве паміж федэрацыямі будзе прадоўжаны", - сказаў ён.

Першы віцэ-прэм'ер рэзюмаваў: "Існуе шмат магчымасцей для аб'яднання нашых намаганняў у розных галінах, таму мы ідзём далей і пашыраем узаемадзеянне не толькі на дзяржаўным узроўні, але і на ўзроўні рэгіёнаў, асобных прадпрыемстваў і ўстаноў".

Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай з афіцыйным візітам знаходзіцца ва Узбекістане. У гэтыя дні ў Ташкенце праходзіць II Узбекска-беларускі жаночы бізнес-форум. Ад беларускага боку ў ім прымаюць удзел амаль 100 прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і дзяржаўных органаў. У Савеце Рэспублікі нагадалі аб выніках I Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму: падпісаны 14 мемарандумаў і пагадненняў аб супрацоўніцтве, уключаючы пагадненне аб стварэнні сумеснай гарбарна-абутковай вытворчасці, заключаны 15 кантрактаў больш як на Br90 млн, або 350 млрд узбекскіх сумаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі