Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 чэрвеня 2021, 13:23

Усе мэты Дагавора аб ЕАЭС павінны быць дасягнуты да 2025 года - Мясніковіч

4 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Усе мэты Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе павінны быць дасягнуты да 2025 года. Аб гэтым заявіў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч сёння на сесіі Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму "ЕАЭС: поспехі і выклікі інтэграцыі, новая парадыгма развіцця", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Да 2025 года павінны быць дасягнуты ўсе мэты, якія закладзены ў Дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе 2014 года", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, на гэта накіраваны зацверджаныя ў канцы мінулага года прэзідэнтамі "пяцёркі" стратэгічныя напрамкі еўразійскай інтэграцыі да 2025 года.

"На якой пазіцыі мы знаходзімся сёння? Тое, што датычыцца гандлю таварамі, - паказчыкі каля 75 працэнтаў ад тых, будзем гаварыць, арыенціраў, якія былі закладзены ў дагаворы. Што датычыцца рынку паслуг і рынку працоўных рэсурсаў - недзе дзве трэці, больш за 60 працэнтаў. Крыху адстае фінансавы рынак: паводле ацэнак спецыялістаў - каля 40 працэнтаў. І ў гэтым плане, безумоўна, трэба будзе прыкладаць дадатковыя намаганні, каб выраўнаваць пазіцыі і рухацца далей", - адзначыў кіраўнік Калегіі ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі