Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 жніўня 2017, 18:14

Ураджайнасць збожжавых у Беларусі ў бягучым годзе вышэйшая за мінулагоднюю

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураджайнасць збожжавых у Беларусі ў 2017 годзе вышэйшая за мінулагоднюю, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ураджайнасць збожжавых ў гэтым годзе вышэйшая, чым у мінулым. Сярэдняя ўраджайнасць у бягучым годзе - 35,8 ц/га, самая высокая ў Гродзенскай вобласці - 43,5 ц/га", - сказаў Уладзімір Гракун.

Рэкордная ўраджайнасць атрымана ў чатырох гаспадарках краіны - больш за 100 ц/га. "У СВК імя Крамко Гродзенскага раёна атрымалі 110,6 ц/га, СВК "Свіслач" - 101,5 ц/га, СВК "Прагрэс-Верцялішкі" - 104,2 ц/га. У ААТ "Гастэлаўскае" Мінскага раёна атрымана 102,9 ц/га. Гэта сведчыць аб тым, што сарты збожжавых культур сёння могуць даваць высокія ўраджаі. Для гэтага неабходна выкананне ўсіх тэхналагічных элементаў, своечасовая ўборка і захаванне ўраджаю", - сказаў намеснік міністра.

Уборку збожжавых у Беларусі плануецца скончыць у бліжэйшыя дні. Прадаўжаецца ўборка яравога рапсу, завяршаецца церабленне лёну. "Асноўная задача пасля ўборачных работ - прадоўжыць нарыхтоўку кармоў", - дадаў Уладзімір Гракун.

У краіне ўжо намалочана амаль 7 млн т збожжа, убрана каля 90 працэнтаў плошчаў. "Беларусь завяршае ўборку збожжавых. Выключэнне складае Віцебская вобласць, дзе ўбрана 65,5 працэнта плошчаў. Гэта тлумачыцца і тэрмінамі сяўбы, і ўмовамі надвор'я, пакольку гэта наш паўночны рэгіён", - адзначыў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.

Усяго ва ўборачнай кампаніі былі задзейнічаны 9474 збожжаўборачныя камбайны. "Мы пастаянна вялі маніторынг работы камбайнаў. У сярэднім па краіне іх прастойвала ад 3,2 працэнта да 4,2 працэнта з-за тэхнічных няспраўнасцей", - удакладніў першы намеснік міністра. Паводле яго слоў, новыя камбайны "Гомсельмаша" з канвеера адпраўляліся непасрэдна ў поле, "таму 2-3 дні даводзілася праводзіць іх дапрацоўку або наладку ва ўмовах жніва, але былі толькі нязначныя паломкі".

Штодзень аграрыі ўбіралі да 5 працэнтаў плошчаў збожжавых. "Па гэтых тэмпах мы бачым, што тэхнічны персанал і тэхніка былі гатовы да ўборачнай. Працавалі ўсе службы, базы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, заводы-вытворцы. Цяжкасцей у забеспячэнні запчасткамі не было. У перыяд масавых работ машынабудаўнікі адпускалі запасныя часткі без перадаплаты. Мы ўдзячны, што нам пайшлі насустрач", - сказаў на заканчэнне Леанід Марыніч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі