Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 ліпеня 2025, 15:44

Ураджайнасць у гэтай гаспадарцы вышэйшая за сярэднюю па краіне. Дырэктар ААТ "Азярыцкі-Агра" падзялілася лайфхакамі

24 ліпеня, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар ААТ "Азярыцкі-Агра" Анжаліка Гушчэня ў размове з журналістамі падзялілася сакрэтамі паспяховай работы на ніве сельскай гаспадаркі ў складаных умовах надвор'я, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб складаных умовах надвор'я для аграрыяў, Анжаліка Гушчэня адзначыла, што за доўгія гады работы ў сельскай гаспадарцы ўпершыню сутыкнулася з такім цяжкім годам у плане надвор'я.

"На надвор'е, можа, і не трэба скардзіцца, але яно нас выпрабоўвала. У красавіку і маі выпрабоўвала замаразкамі, а потым - дажджом. Разам з тым калі ў гаспадарцы ёсць тэхналогія, парадак і дасведчаныя спецыялісты, то ўсё будзе добра. У нас выдатны ўраджай, эфектыўная работа, дружны калектыў", - расказала дырэктар. Тым не менш калектыў прадпрыемства прыстасаваўся да няпростых умоў надвор'я і паказвае дастойны рэзультат.

Журналісты прапанавалі дырэктару ААТ "Азярыцкі-Агра" падзяліцца лайфхакамі паспяховай работы на ніве сельскай гаспадаркі. "Асаблівых сакрэтаў няма. Неабходна своечасова падрыхтаваць глебу, закупіць якаснае насенне, своечасова правесці сяўбу, унесці мінеральныя ўгнаенні, правесці праполку... - растлумачыла Анжаліка Гушчэня. - У нас унесены пад поўную патрэбнасць мінеральныя дабаўкі, угнаенні, мікраэлементы. У час наліву збожжа было дастаткова вільгаці. Зерне налілося і сёння намнога большае, чым было ў мінулым годзе".

Як паведамлялася раней, кіраўнік дзяржавы прыязджаў на сельгаспрадпрыемства "Азярыцкі-Агра" ў Смалявіцкім раёне на поле з азімым ячменем. Гэта культура ва ўрочышчы "Фрэгат" была пасеяна на плошчы 123 га. Ураджайнасць - 70 ц/га, што значна вышэй за сярэднюю па краіне.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым цікавіўся работай гаспадаркі, фінансавымі паказчыкамі, падкрэсліўшы асаблівую адказнасць Анжалікі Гушчэні, якая ўсяго паўгода як узначаліла гэту гаспадарку. "Паглядзеў усю тваю біяграфію ўчора позна ўвечары. Шмат дзе папрацавала. Гэта добра. Калі яна пакажа сябе ў гэтай гаспадарцы, гэта вельмі перспектыўны чалавек. Ведае і банкаўскую справу. Даяркай пачынала працаваць, што вельмі важна", - сказаў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі