Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 кастрычніка 2021, 10:50

Урад зацвердзіў аб'ёмы рэалізацыі драўніны па-за біржай у 2022 годзе

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі зацвердзіў аб'ёмы рэалізацыі драўніны на корані па-за біржавымі таргамі ў 2022 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 592 ад 18 кастрычніка 2021 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У цэлым аб'ёмы рэалізацыі драўніны на корані па-за біржавымі таргамі ў 2022 годзе складуць 12 млн 778,8 тыс. куб.м (на 2021 год аб'ёмы такой рэалізацыі былі ўстаноўлены на ўзроўні 12 млн 148,7 тыс. куб.м). У тым ліку ў Віцебскай вобласці будзе рэалізавана 2,77 млн куб.м, Гомельскай - 3,125 млн куб.м, Мінскай - 2,767 млн куб.м, Магілёўскай - 1,696 млн куб.м, Брэсцкай - 1,303 млн куб.м, Гродзенскай - 1,115 млн куб.м.

Аб'ёмы рэалізацыі драўніны па хвойнай групе драўняных парод запланаваны ў памеры 7 млн 076,4 тыс. куб.м, па цвёрдаліставой - 137,7 тыс. куб.м, па мяккаліставой гаспадарцы - 5 млн 564,7 тыс. куб.м.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з правіламі рэалізацыі драўніны, зацверджанымі ўказам ад 23 лістапада 2020 года нумар 437 "Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі