ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 ліпеня 2020, 13:21

Урад вызначыў парадак рэгістрацыі эмітэнтаў паліўных картак

Фота з архіва
Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў палажэнне аб парадку рэгістрацыі рэзідэнта ў якасці эмітэнта паліўных картак на тэрыторыі Беларусі. Адпаведная пастанова Савета міністраў нумар 440 ад 29 ліпеня 2020 года сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам рэгістрацыю рэзідэнтаў у якасці эмітэнта паліўных картак будуць праводзіць канцэрн "Белнафтахім" і (або) Міністэрства транспарту і камунікацый.

У "Белнафтахім" з заявай неабходна будзе звяртацца рэзідэнтам, якія займаюцца аптовым гандлем нафтапрадуктамі і (або) рознічным гандлем нафтапрадуктамі, у Мінтранс - рэзідэнтам, якія спаганяюць плату за праезд па платных аўтамабільных дарогах. Рэзідэнты, якія сумяшчаюць два віды дзейнасці, могуць падаваць заяву або ў "Белнафтахім", або ў Мінтранс.

Заява аб рэгістрацыі прадстаўляецца ў орган рэгістрацыі ўпаўнаважаным прадстаўніком рэзідэнта, кур'ерам або адпраўляецца па пошце заказным пісьмом з паведамленнем аб уручэнні. Прынятая заява павінна быць разгледжана рэгіструючым органам на працягу пяці рабочых дзён.

Пастановай таксама вызначаны падставы для адмовы ў рэгістрацыі або яе спынення.

Звесткі аб эмітэнтах паліўных картак, іх змянення, інфармацыя аб прынятых рэгіструючым органам рашэннях уносяцца ў рэестры на працягу двух рабочых дзён з дня прыняцця адпаведных рашэнняў, унясення змяненняў у паведамленне. Рэестры размяшчаюцца на афіцыйных сайтах рэгіструючых органаў у інтэрнэце.

Пастанова ўступае ў сілу з 9 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі