Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 ліпеня 2020, 10:59

Урад вызначыў парадак кампенсавання грамадзянам расходаў на электразабеспячэнне

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палажэнне аб кампенсаванні грамадзянам расходаў на электразабеспячэнне жылфонду зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 6 ліпеня 2020 года нумар 403, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Размова ідзе аб кампенсаванні грамадзянам часткі расходаў на работы па электразабеспячэнні для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.

Расходы кампенсуюцца грамадзянам, якія ўключаны раённымі, гарадскімі выканкамамі, адміністрацыямі раёнаў у Мінску ў спісы на кампенсаванне.

Сумы кампенсацыі разлічваюцца раённымі, гарадскімі выканкамамі, адміністрацыямі раёнаў у Мінску і пералічваюцца на банкаўскі рахунак грамадзяніна на працягу 5 дзён з дня прыняцця адпаведнага рашэння.

Мясцовыя ўлады будуць весці рэестр грамадзян, якім кампенсаваны расходы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі