Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2019, 11:49

Урад вызначыў эканамічныя задачы на 2020 год

Урад вызначыў эканамічныя задачы на 2020 год /дапоўнена/

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў эканамічныя задачы на 2020 год, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні ў Савеце Міністраў, дзе абмяркоўваюцца асноўныя прагнозныя дакументы на наступны год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Увесь пакет прагнозных дакументаў тыдзень таму быў дэталёва разгледжаны і ў цэлым адобраны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, узнятыя пытанні адпрацаваны з зацікаўленымі. Сёння ў асноўным дасягнута разуменне па ключавых пытаннях", - сказаў Сяргей Румас.

Пры фарміраванні падыходаў да прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2020 год выкарыстоўваліся два сцэнарыі: мэтавы для прагнозу і базавы для бюджэту.

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што гэтымі днямі эксперты з Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка зноў знізілі чаканні адносна росту сусветнай эканомікі на 2019-2020 гады. Запавольваецца еўразона, гандлёвыя войны паміж ЗША і Кітаем вядуць да ўзмацнення канкурэнтнай барацьбы на шэрагу рынкаў, значных для беларускіх вытворцаў. Геапалітычная напружанасць дэстабілізуе сыравінныя рынкі і вядзе да адкладзенага попыту на інвестыцыйныя тавары. "Усё гэта стварае сур'ёзныя выклікі для ўстойлівай работы эканомікі краіны як у бягучым годзе, так і ў 2020-м", - адзначыў Сяргей Румас.

Ключавымі паказчыкамі эфектыўнасці работы ўрада і Нацбанка на 2020 год прапануецца вызначыць тэмп росту ВУП - 102,5 працэнта, тэмп росту прадукцыйнасці працы - 102,1 працэнта, прыцягненне прамых замежных інвестыцый у аб'ёме $1,7 млрд, інфляцыя за год не павінна перасягнуць 5 працэнтаў.

Рэальныя наяўныя даходы насельніцтва ў 2020 годзе павінны вырасці на 2,4 працэнта, тэмп росту рэальнай заработнай платы пры гэтым чакаецца на ўзроўні 102,1 працэнта. Экспарт тавараў і паслуг прырасце на 3,3 працэнта, гэта значыць, што ў наступным годзе пастаўкі на знешнія рынкі павінны вырасці на $1,4 млрд у параўнанні з вынікамі бягучага года. Сальда знешняга гандлю прагназуецца дадатным на ўзроўні 1 працэнт ВУП.

"Як відаць з прыведзеных параметраў, асноўны акцэнт - на забеспячэнні макраэканамічнай збалансаванасці", - звярнуў увагу кіраўнік урада.

Для росту эканомікі неабходна вырашыць некалькі ключавых пытанняў. "Першае з іх - прадукцыйнасць працы. Паводле ацэнкі Мінэканомікі, сёння яна складае менш за палавіну ад узроўню краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Гэта прамая ацэнка канкурэнтаздольнасці нашай эканомікі. Другое - высокая затратнасць эканомікі, гэта пытанне цесна ўвязана з папярэднім. Відавочна - калі не разбяромся з затратамі, то не выйдзем з зоны нізкай прадукцыйнасці працы і заработных плат, - падкрэсліў Сяргей Румас. - Яшчэ адно пытанне - развіццё прадпрымальніцтва і работа з інвестарамі. Заканадаўства ёсць, пытанне толькі ў практычнай рабоце на месцах".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі