Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2020, 14:38

Урад выдасць Kapsch TrafficCom гарантыю ў выплаце расходаў па ўвядзенні электронных віньетак

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад выдасць аўстрыйскай кампаніі Kapsch TrafficCom гарантыю ў выплаце расходаў па ўвядзенні электронных віньетак. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 7 жніўня 2020 года нумар 469, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Кампанія атрымае гарантыю ўрада Беларусі ў выплаце расходаў на стварэнне электронных віньетак для сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па пэўных дарогах.

Аплачваць карыстанне платнымі дарогамі з дапамогай электронных віньетак можна будзе з 15 снежня 2020 года. Магчымасць аплаціць праезд па платных дарогах за пэўны перыяд з'явіцца ў вадзіцеляў, якія выкарыстоўваюць транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т, не зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў - членаў ЕАЭС.

Купіць электронную віньетку можна будзе як у любым пункце абслугоўвання BelToll, так і аддалена на афіцыйным сайце аператара сістэмы электроннага збору платы за праезд www.beltoll.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі