Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 чэрвеня 2025, 09:04

Урад узяў на асаблівы кантроль цэнаўтварэнне на мяса-малочную прадукцыю і кандытарскія вырабы

 

Фота з архіва
Фота з архіва
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам узята на асаблівы кантроль цэнаўтварэнне на мяса-малочную прадукцыю і кандытарскія вырабы, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

У красавіку 2025 года ўрад прадаставіў вытворцам права самастойна павышаць адпускныя цэны. Вытворцы, у якіх была неабходнасць палепшыць сваё фінансавае становішча, гэтым правам скарысталіся. З 20 чэрвеня 2025 года ў мэтах недапушчэння спекуляцыйнага і неабгрунтаванага росту цэн урадам будзе ўзяты на кантроль працэс павышэння вытворцамі цэн на мяса-малочную групу тавараў і кандытарскія вырабы.

У паведамленні адзначаецца, што далейшае павышэнне цэн на гэтыя тавары звыш 0,3 працэнта ў месяц неабходна абгрунтаваць Камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2025 года нумар 341).

Пры гэтым на кантроль узяты цэны па ўсім ланцужку: ад сельскагаспадарчага вытворцы да розніцы. Абгрунтаваць названай Камісіі цяпер неабходна таксама павышэнне цэн на малако-сыравіну, свіней, буйную рагатую жывёлу, якія пастаўляюцца для перапрацоўкі. У розніцы прадаўжаюць дзейнічаць гранічныя надбаўкі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі