Фота з архіва
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 9 жніўня 2024 года ўступаюць у сілу змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 16 чэрвеня 2004 года нумар 714 "Аб мерах па развіцці біржавога гандлю на таварных біржах", расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).
У прыватнасці, пералік малочнай прадукцыі, абавязковай для продажу праз БУТБ, дапаўняецца сухім натуральным малаком і сметанковым маслам тлустасцю 72,5 працэнта. Раней выкарыстанне біржы было абавязковым толькі пры экспарце сухога абястлушчанага малака і сметанковага масла тлустасцю 82,5 працэнта.
Таксама, згодна са змяненнямі, выключаецца пазабіржавая схема экспарту малакапрадуктаў, не рэалізаваных на біржавых таргах. Магчымасць пазабіржавой рэалізацыі захаваецца толькі ў рамках міжурадавых пагадненняў з іншымі дзяржавамі. Прадаваць малочку па-за біржай можна будзе таксама па рашэннях аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама са згоды МАРГ і Мінсельгасхарча. У гэтым выпадку пазабіржавыя цэны не будуць прывязаны да біржавых каціровак, сфарміраваных па выніках таргоў БУТБ.
Акрамя таго, на БУТБ уводзіцца механізм біржавых адрасных здзелак адносна прадукцыі малочнай галіны, якая пастаўляецца на знешнія рынкі. Як растлумачылі, у прэс-службе біржы, адрасныя здзелкі, у адрозненне ад класічных біржавых здзелак, заключаюцца не ананімна, а з канкрэтным замежным пакупніком. Пры гэтым абодва контрагенты могуць выкарыстоўваць біржавыя інструменты кіравання рызыкамі, такія як цэнавыя калідоры, задатак, разлікі праз рахункі біржы. Заключэнне адрасных здзелак адбываецца ў час дадатковага перыяду біржавых таргоў па цане не ніжэйшай за экспартную біржавую каціроўку, якая склалася па выніках асноўных перыядаў таргоў з улікам усіх цэнаўтваральных фактараў. У ролі прадаўцоў і пакупнікоў могуць выступаць любыя акрэдытаваныя на біржы суб'екты гаспадарання.
"У якасці стымулюючай меры для замежных пакупнікоў малочнай прадукцыі ўводзіцца спрошчаная працэдура допуску да таргоў, а біржавы збор складзе адзін беларускі рубель за кожную здзелку. Для айчынных экспарцёраў стаўка біржавога збору будзе складаць 0,1 працэнта ад сумы ажыццёўленай біржавой здзелкі", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.
З дапамогай біржавых адрасных здзелак плануецца вырашыць такія актуальныя для малочнай галіны пытанні, як забеспячэнне празрыстага рыначнага цэнаўтварэння па знешнегандлёвых кантрактах, павышэнне эфектыўнасці экспартных продажаў і дыверсіфікацыя рынкаў збыту. Адрасны механізм таксама дасць магчымасць знізіць цэнавыя рызыкі пры заключэнні доўгатэрміновых здзелак і прадаставіць у распараджэнне беларускіх перапрацоўшчыкаў малака ўвесь набор біржавых інструментаў і сэрвісаў, якія спрашчаюць работу на знешніх рынках.-0-