Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Урад разлічвае на пашырэнне сфер фінансавання ЕІБ у Беларусі

Эканоміка 24.07.2019 | 17:14
Сяргей Румас
Сяргей Румас

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад разлічвае, што Еўрапейскі інвестыцыйны банк пашырыць спіс сфер для фінансавання ў Беларусі, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазілам Худакам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу пацвердзіць гатоўнасць выбудоўваць узаемадзеянне па шэрагу сектараў: энергаэфектыўнасць, развіццё чыгуначнага патэнцыялу, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя. У нас ёсць шмат сфер, якія падпадаюць пад мандат ЕІБ для работы ў Беларусі, і мы таксама маглі б пачаць работу над новымі праектамі", - адзначыў Сяргей Румас.

Напрыклад, ужо вядзецца работа па падрыхтоўцы праекта "Пашырэнне ўстойлівага энергакарыстання". "Мы ўдзячны банку, што ён выбраў гэты праект у якасці рабочага, і спадзяёмся, што ў бліжэйшы час (як мяне інфармуюць калегі, да канца года) мы зможам падпісаць адпаведнае пагадненне", - сказаў прэм'ер.

Еўрапейскі інвестыцыйны банк падпісаў з Беларуссю першыя пагадненні ў лістападзе 2018 года. Гэта былі крэдытныя пагадненні аб рэканструкцыі Мінскай водаачышчальнай станцыі на суму 85 млн еўра, а таксама аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на суму 50 млн еўра з ААТ "Белаграпрамбанк" і 25 млн еўра з ААТ "Беларусбанк". Паводле слоў Сяргея Румаса, прадастаўленыя банкам сродкі былі паспяхова асвоены за кароткі тэрмін. ЕІБ пацвердзіў магчымасць прадастаўлення дадатковага фінансавання двум дзяржаўным банкам.

"Мы гатовы і зацікаўлены ў пашырэнні нашага ўзаемадзеяння і разглядаем Еўрапейскі інвестыцыйны банк у якасці надзейнага і стратэгічнага партнёра. Наша сумесная работа дапаможа ўнесці ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны", - рэзюмаваў Сяргей Румас.

Вазіл Худак у сваю чаргу расказаў аб планах прэзідэнта ЕІБ наведаць Беларусь. Паводле яго слоў, у Еўрапейскім саюзе Беларусь бачаць часткай еўрапейскай сям'і. "Для нас вельмі важна, што Беларусь актыўна ўключана ў дзейнасць банка, - адзначыў віцэ-прэзідэнт ЕІБ. - Для нас Беларусь як частка "Усходняга партнёрства" - вельмі важная краіна, у якой ёсць вялікі патэнцыял, як чалавечы, так і эканамічны, сацыяльны. І ў гэтых рамках мы хочам развіваць праекты".

Сёння па выніках сустрэчы ва ўрадзе паміж Беларуссю і ЕІБ падпісаны два новыя дагаворы. Так, праект "Транспартныя зносіны" атрымае фінансаванне ў памеры 110 млн еўра, ён прадугледжвае рэканструкцыю трасы М7 Мінск - граніца Літвы. Для праекта "Павышэнне эфектыўнасці і якасці камунальных паслуг" прыцягнуць 66 млн еўра, сродкі пойдуць на рэканструкцыю і будаўніцтва аб'ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення.

Еўрапейскі інвестыцыйны банк - адзін з буйнейшых у свеце шматбаковых інвестыцыйных банкаў. Створаны ў 1958 годзе, штаб-кватэра знаходзіцца ў Люксембургу. Акцыянерны капітал сфарміраваны 28 краінамі - членамі Еўрасаюза. Амаль 90 працэнтаў праектаў ЕІБ рэалізуе ўнутры ЕС, 10 працэнтаў - за яго межамі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.