Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 красавіка 2019, 10:19

Урад разгледзеў выкананне праектаў на нафтаперапрацоўчых заводах

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выкананне будаўніча-мантажных работ на аб'ектах "Нафтана" і Мазырскага НПЗ разглядалася 13 красавіка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Сяргей Румас нагадаў, што кіраўнік дзяржавы даручыў завяршыць будаўніча-мантажныя работы на аб'ектах да 7 лістапада 2019 года. "Гэты тэрмін быў устаноўлены пры назначэнні на пасады генеральных дырэктараў заводаў. Яны нясуць персанальную адказнасць за яго выкананне. Такая ж персанальная адказнасць і на кіраўніцтве генпадрадных арганізацый", - падкрэсліў прэм'ер.

На пасяджэнні дэталёва разгледжана сітуацыя на кожным з прадпрыемстваў. З дакладам выступілі старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў і міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак. Па выніках пасяджэння прэм'ер-міністр даручыў прыняць усе меры па ўстараненні існуючых недахопаў і ўвесці аб'екты ў тэрмін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі