Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 красавіка 2020, 09:37

Урад расшырыў пералік сацыяльна значных тавараў з рэгулюемымі цэнамі

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 4 красавіка нумар 205 расшыраны пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

У пералік дадаткова ўнесены кансервы мясныя, кансервы з рыбы, малако сухое, кава, вада пітная (расфасаваная ў ёмістасці), мыла туалетнае цвёрдае, мыла гаспадарчае цвёрдае, запалкі, пракладкі жаночыя гігіенічныя, падгузкі, туалетная папера, сродкі аховы органаў дыхання (маскі, прызначаныя для індывідуальнага прымянення) і дэзынфіцыруючыя (антыбактэрыяльныя, абеззаражвальныя) сродкі (у тым ліку гелі, спрэі).

Пастанова прынята на падставе ўказа ад 25 лютага 2011 года нумар 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь" і Пратакола аб агульных прынцыпах і правілах канкурэнцыі (дадатак нумар 19 да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года).

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі