Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 мая 2021, 09:10

Урад прыняў меры па падтрымцы экспарту

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад прыняў меры па падтрымцы экспарту. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 5 мая 2021 года нумар 262 "Аб падтрымцы экспарту і страхаванні", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакументам вызначаны парадак прадастаўлення Банкам развіцця экспартных крэдытаў, парадак і памеры кампенсацыі яго страт, парадак постфінансавання і дысканціравання акрэдытываў, фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў.

Прававым актам таксама ўстаноўлены пералік тавараў, на вытворчасць і набыццё якіх у адпаведнасці з указам ад 25 жніўня 2006 года нумар 534 прадастаўляюцца экспартныя крэдыты, праводзіцца постфінансаванне і дысканціраванне акрэдытываў. Акрамя таго, вызначаны формы звестак аб сумах налічаных працэнтаў за карыстанне экспартнымі крэдытамі, дагаворах страхавання экспартных рызык, у тым ліку з падтрымкай дзяржавы, а таксама звестак аб сумах налічанага ўзнагароджання па дагаворах факторынгу і страхавання.

Пастанова ўступае ў сілу з 7 мая 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі