Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лістапада 2019, 18:00

Урад прапануе Сусветнаму банку ўдзел у будаўніцтве чыгункі з Мінска ў аэрапорт

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад прапануе Сусветнаму банку ўдзел у будаўніцтве чыгункі з Мінска ў аэрапорт. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Кухарава з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алексам Крэмерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы хацелі б абмеркаваць пытанне, якое датычыцца нашай сумеснай работы па праекце будаўніцтва чыгуначных зносін паміж Мінскам і Нацыянальным аэрапортам. Гэта вельмі сур'ёзны праект, разлічваем, што зможам вывучыць гэта пытанне, каб у тым ліку з удзелам Сусветнага банка рэалізаваць гэты праект", - сказаў Уладзімір Кухараў.

Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што будаўніцтва чыгункі дапаможа забяспечыць зручныя зносіны з Нацыянальным аэрапортам Мінск. Паралельна ў самім аэрапорце запланаваны работы па будаўніцтве тэрмінала і ўзлётна-пасадачнай паласы.

Як паведамлялася раней, разглядаецца некалькі варыянтаў рэалізацыі праекта: будаўніцтва новай чыгункі ўздоўж вул. Ваўпшасава, будаўніцтва адгалінавання ўздоўж трасы М2 на аэрапорт, рэканструкцыя існуючай чыгуначнай веткі, якая выкарыстоўваецца для грузавых перавозак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі