ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 жніўня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2021, 10:19

Урад прадаставіў Беларусбанку і Белгазпрамбанку гарантыі па крэдытах для БНБК

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад прадаставіў банкам гарантыі ў пагашэнні асноўнага доўгу па крэдытах, якія выдаюцца ў 2021 годзе ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" для закупкі збожжа. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 17 чэрвеня 2021 года нумар 343 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" і ААТ "Белгазпрамбанк" выдадуць карпарацыі па $50 млн на тэрмін да аднаго года. Плата за прадастаўленне гарантый урада ажыццяўляецца аднаразова ў памеры 0,01 працэнта ад сумы крэдытаў. Гарантыі прадастаўляюцца ў валюце выдаваемых крэдытаў.

Міністэрству фінансаў даручана аформіць ва ўстаноўленым парадку прадастаўленыя гарантыі ўрада.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі