Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2020, 10:12

Урад павялічвае долю дзяржавы ў акцыянерных таварыствах на суму дзяржпадтрымкі

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад павялічыць долю дзяржавы ў статутных фондах акцыянерных таварыстваў на суму прадастаўленай ім дзяржпадтрымкі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 красавіка 2020 года нумар 222, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Доля дзяржавы будзе павялічана на 11 прадпрыемствах. Гэта Беларускі цэментны завод, "Гомельшкло", Гродзенскі шклозавод, "Краснасельскбудматэрыялы", "Крычаўцэментнашыфер", шклозавод "Нёман", "Івацэвічдрэў", Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат, "Гомельдрэў", "Рэчыцадрэў", "Мастоўдрэў".

У выпадку адсутнасці ў акцыянерных таварыстваў уласных сродкаў доля дзяржавы ў іх статутных фондах павялічваецца ў наступныя гады пры наяўнасці ўласных сродкаў.

Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва, канцэрну "Беллеспаперапрам", Банку развіцця сумесна з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці да 1 верасня даручана забяспечыць перадачу ва ўласнасць дзяржавы дадаткова эмітуемых акцый.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі