Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 чэрвеня 2019, 12:13

Урад назначыў прадстаўніка дзяржавы ў "Гомсельмашы"

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад назначыў прадстаўніка дзяржавы ў ААТ "Гомсельмаш". Афіцыйная пастанова Савета Міністраў ад 25 чэрвеня 2019 года нумар 421 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ААТ "Гомсельмаш" стаў намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, уваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Пад брэндам "Палессе" выпускаюцца збожжаўборачныя і кормаўборачныя камбайны, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншая сельгастэхніка. Тэхніка "Палессе" - гэта 16 тыпаў сельгасмашын, 75 базавых мадэлей і мадыфікацый, 70 відаў адаптараў і прыстасаванняў для ўборкі розных культур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі