Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Урад нацэлены на рэальнае выкананне дарожнай карты павышэння эфектыўнасці эканомікі - Турчын

Эканоміка 24.09.2019 | 10:50
Фота з архіва
Фота з архіва

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі нацэлены на рэальнае выкананне дарожнай карты павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі, заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка на чале з рэгіянальным дырэктарам СБ па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разумеем тыя праблемы, якія ў нас ёсць, і настроены на іх вырашэнне не адкладаючы і пачынаючы гэта з наступнага года і наступнай пяцігодкі. Мы павінны цяпер распрацаваць два вялікія праграмныя дакументы - праграма на наступную пяцігодку і нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года. Упэўнены, што вельмі многія рэчы, якія ёсць у нашай дарожнай карце, знойдуць сваё адлюстраванне ў гэтых праграмных дакументах", - адзначыў Аляксандр Турчын.

Першы віцэ-прэм'ер прапанаваў абмеркаваць пытанні, якія застаюцца нявырашанымі па дарожнай карце павышэння эфектыўнасці эканомікі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўрад па выніках выканання дарожнай карты разлічвае атрымаць канкрэтны вынік.

"Урад зацікаўлены ў найхутчэйшым вырашэнні праблем, якія ёсць, але мы даволі рэальна ацэньваем нашы магчымасці, - сказаў Аляксандр Турчын, каменціруючы тэрміны выканання мерапрыемстваў дарожнай карты. - Ва ўрада няма жадання нешта напісаць на паперы, максімальна зрушыць тэрміны ў нявызначанасць, каб потым гэтым не займацца. Калі мы падыдзем да таго, што пункты будуць узгоднены, мы настроены іх выконваць". Ён звярнуў увагу, што толькі адну меру прапануецца рэалізаваць праз 5-6 гадоў - гэта поўная аплата насельніцтвам паслуг па цеплазабеспячэнні, спатрэбіцца абмеркаванне і ўзгадненне гэтага пытання на самым высокім узроўні. Па астатніх мерапрыемствах такіх працяглых тэрмінаў няма.

Сату Кахканен адзначыла, што ўчора на сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы дарожнай карты ўдалося па сутнасці дамовіцца наконт сферы сацыяльнай абароны. "Мы прайшліся па ключавых пытаннях і пунктах, па якіх няма ўзгаднення і ёсць некаторыя рознагалоссі. Усё яшчэ ёсць шэраг напрамкаў, па якіх у нас адзначаюцца праблемныя моманты і якія патрабуюць дадатковых абмеркаванняў", - сказала прадстаўнік Сусветнага банка. Паводле яе слоў, пакуль застаюцца розныя погляды на тарыфы па цеплазабеспячэнні, рэформу дзяржаўных прадпрыемстваў, субсідыі, дырэктыўнае крэдытаванне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.