Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 студзеня 2019, 13:32

Урад даручыў да 25 сакавіка падрыхтаваць сельгастэхніку да веснавых палявых работ

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў меры па падрыхтоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2019 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года нумар 972, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Урад даручыў прыняць меры па забеспячэнні гатоўнасці не менш як 95 працэнтаў існуючай у сельгасарганізацый сельгастэхнікі для правядзення веснавых палявых работ да 25 сакавіка, нарыхтоўкі травяных кармоў - да 15 мая, уборкі збожжавых і зернебабовых культур, першаснай апрацоўкі і захоўвання збожжа - да 10 ліпеня. Неабходна таксама забяспечыць закупку тэхнікі для вырошчвання і ўборкі лёну.

Аблвыканкамам трэба забяспечыць своечасовую і поўную аплату падпарадкаванымі арганізацыямі набытых імі мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, паліва, насення.

Прадугледжана, што сельгасарганізацыі, уключаныя ў пералікі, якія зацвярджаюцца рашэннямі аблвыканкамаў, атрымаюць субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, прадастаўленымі ў 2019 годзе банкамі для фінансавання палявых работ. Гэтыя субсідыі прадастаўляюцца штомесяц у 2019-2020 гадах за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі