Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 красавіка 2020, 11:27

Урад часова адвязаў павышэнне зарплат ад росту прадукцыйнасці працы

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад часова адвязаў павышэнне зарплат ад росту прадукцыйнасці працы. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 16 красавіка 2020 года нумар 234 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Раней было прадугледжана, што ў дзяржарганізацыях і арганізацыях, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае больш за 50 працэнтаў, павышэнне зарплаты (дзеючых памераў тарыфных ставак (акладаў), стымулюючых і кампенсуючых выплат) работнікаў дапускаецца толькі пры ўмове суадносін росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы больш за 1. Цяпер дзеянне гэтай нормы прыпынена.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да 31 снежня 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі