Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Урад Беларусі зацвердзіў парадак узаемадзеяння дзяржорганаў пры імпарце нафтапрадуктаў з РФ

Эканоміка 19.07.2019 | 14:13

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб узаемадзеянні дзяржорганаў і іншых арганізацый пры падрыхтоўцы дакументаў для забеспячэння вывазу нафтапрадуктаў з Расійскай Федэрацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 ліпеня 2019 года нумар 471, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Палажэнне ў адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем Беларусі і РФ аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў вызначае парадак узаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый пры падрыхтоўцы індыкатыўных балансаў здабычы, спажывання, пастаўкі, імпарту і экспарту нафтапрадуктаў, пратакола ўзгаднення вывазу тавараў з РФ у Беларусь. Прапісана таксама ўзаемадзеянне пры падрыхтоўцы спіса суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці - атрымальнікаў гэтых тавараў у Беларусі.

Як растлумачылі ў "Белнафтахіме", дакумент прадугледжвае, што заяўка аб патрэбнасці ў расійскіх нафтапрадуктах на чарговы каляндарны год прадстаўляецца арганізацыяй у канцэрн штогадова не пазней за 1 жніўня па ўстаноўленай пастановай нумар 471 форме.

У канцэрне звярнулі ўвагу кіраўнікоў арганізацый, якія падалі ў канцэрн заяўкі аб патрэбнасці на 2020 год не ў адпаведнасці з устаноўленай пастановай формай, аб неабходнасці карэкціроўкі такіх заявак. У адваротным выпадку заяўкі не будуць прыняты да разгляду.

"Белнафтахім" таксама нагадвае арганізацыям, якія вывозяць расійскія нафтапрадукты ў 2019 годзе, што калі патрэбнасць арганізацыі ў іх зменшылася або адпала, трэба паведаміць аб гэтым у канцэрн не пазней за 1 жніўня. Калі арганізацыя ў пазначаныя тэрміны не праінфармавала канцэрн аб скарачэнні патрэбнасці і па выніках 9 месяцаў яна вывезе менш за 80 працэнтаў ад узгодненага аб'ёму, гэту арганізацыю не ўключаць у пералік атрымальнікаў нафтапрадуктаў на 2020 год. Такі парадак фарміравання пераліку прадугледжаны нормамі пастановы нумар 471.

Заяўкі можна падаваць на электронны адрас: kоncbnx@belneftekhim.by, факс +375 (17) 277-10-08, +375 (17) 277-12-77, тэлефоны для даведак +375 (17) 269-01-52, +375 (17) 269-02-09, +375 (17) 269-03-88.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да 31 снежня 2024 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).