.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 лютага 2021, 10:49

Урад Беларусі зацвердзіў меры па рэалізацыі закона аб бюджэце на 2021 год

Фота з архіва
Фота з архіва

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі зацвердзіў меры па рэалізацыі закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 95 ад 18 лютага 2021, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам устанаўліваюцца асаблівасці фінансавання асобных расходаў бюджэту ў 2021 годзе, а таксама пералікі ведамасных рашэнняў, якія ў бягучым годзе неабходна падрыхтаваць і зацвердзіць для рэалізацыі закона.

У прыватнасці, Міністэрства абароны, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўны пагранічны камітэт па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў вызначаць парадак планавання, выкарыстання і справаздачнасці сродкаў, якiя атрымлiваюць ад здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў і каштоўных металаў.

Аблвыканкамы па ўзгадненні з Міністэрствам транспарту і камунікацый і Мінфінам установяць пералікі аб'ектаў для будаўніцтва, рэканструкцыі, капітальнага і бягучага рамонту мясцовых аўтамабільных дарог, вуліц, якiя з'яўляюцца прадаўжэннем рэспублiканскiх i мясцовых аўтадарог з асфальтабетонным і цэментабетонным пакрыццём, у населеных пунктах і аб'ёмы іх фінансавання. Мінгарвыканкам - пералікі аб'ектаў для будаўніцтва, рэканструкцыі і капітальнага рамонту магістральных вуліц радыяльнага напрамку і МКАД і аб'ёмы іх фінансавання.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі