Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Урад Беларусі прапануе Сусветнаму банку ўзгадніць дарожную карту рэформ у верасні

Эканоміка 19.07.2019 | 13:56
Аляксандр Турчын
Аляксандр Турчын

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі прапануе Сусветнаму банку завяршыць узгадненне дарожнай карты рэформ у верасні 2019 года. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка на чале з рэгіянальным дырэктарам СБ па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На мой погляд, па нашай дарожнай карце павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі засталося не так шмат рознагалоссяў. Прапаную пачынаць працаваць па кожнай старонцы дарожнай карты, і калі агульныя фармулёўкі і рашэнні зразумелыя, каб усё было ўзгоднена. Ёсць прапанова, каб у верасні бягучага года мы гэту работу завяршылі", - адзначыў Аляксандр Турчын.

У першага віцэ-прэм'ера 18 ліпеня адбылося чарговае абмеркаванне ўсіх аспектаў дарожнай карты. "У прынцыпе практычна па ўсіх пытаннях, мы лічым, агульныя рашэнні знойдзены", - сказаў ён.

"Калі застануцца нейкія пытанні, па якіх мы не знойдзем кампрамісу (але, на мой погляд, такіх пытанняў быць не павінна), мы іх пакінем для вырашэння на самым высокім узроўні", - дадаў Аляксандр Турчын.

Сату Кахканен у сваю чаргу адзначыла, што рада магчымасці правесці сустрэчу і абмеркаваць ва ўрадзе падрыхтоўку дакумента. Паводле яе ацэнкі, засталося не так шмат пытанняў, якія выклікалі б нязгоду паміж бакамі, але гэта важныя моманты, іх трэба абмеркаваць.

Па выніках перагавораў бакі пацвердзілі, што ўзгадніць дарожную карту плануецца ў верасні, а далейшая падрыхтоўка да падпісання будзе ісці да канца года.

Як паведамлялася, урад і Сусветны банк пачалі працаваць над дарожнай картай рэформ у студзені 2019 года. Раней у інтэрв'ю БЕЛТА кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер тлумачыў, што пры падрыхтоўцы дакумента падтрымка банка будзе ахопліваць пяць асноўных напрамкаў: дзяржаўныя расходы, энергетычная галіна, дзяржаўныя прадпрыемствы, фінансавы сектар, сістэма сацыяльнай абароны і забеспячэння.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).