Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 красавіка 2020, 19:48

Урад адмяніў рашэнне аб абмежаванні росту цэн не больш за 0,5 працэнта ў месяц

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад адмяніў сваю пастанову ад 30 сакавіка 2020 года нумар 184 аб абмежаванні росту цэн на тавары і тарыфаў на паслугі не больш як 0,5 працэнта ў месяц. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 17 красавіка 2020 года нумар 239, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

"Дакумент прыняты па прычыне стабілізацыі цэнавай сітуацыі на ўнутраным спажывецкім рынку", - адзначылі ва ўрадзе.

Пастанова ўступае ў сілу з дня афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі