Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 сакавіка 2024, 15:55

Урад абмежаваў гандлёвыя надбаўкі на камбікорм

Фота з архіва
Фота з архіва
22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад абмежаваў гандлёвыя надбаўкі на камбікорм. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 сакавіка 2024 года нумар 196, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 29 снежня 2023 года нумар 985 "Аб часовым рэгуляванні цэн".

Згодна з дакументам, абмежаваны памеры гандлёвых надбавак на камбікорм для сельскагаспадарчых жывёл. Выключэнне складае камбікорм, прызначаны для рознічнага гандлю ў спажывецкай упакоўцы. Памер максімальнай надбаўкі імпарцёра ўстаноўлены на ўзроўні 25 працэнтаў, гранічнай максімальнай аптовай надбаўкі - 10 працэнтаў.

Таксама ў пастанове ўдакладняецца фармулёўка адносна сродкаў аховы раслін. Абмежаванне надбавак распаўсюджваецца на СЗР за выключэннем сродкаў аховы раслін, прызначаных для рознічнага гандлю (у спажывецкай упакоўцы). Памер максімальнай надбаўкі імпарцёра ўстаноўлены на ўзроўні 25 працэнтаў, гранічнай максімальнай аптовай надбаўкі - 20 працэнтаў.

Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі