Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 красавіка 2020, 15:50

Унутраны рынак у красавіку будзе забяспечаны нафтапрадуктамі ў поўным аб'ёме - Рыбакоў

7 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Унутраны рынак у красавіку будзе забяспечаны нафтапрадуктамі ў поўным аб'ёме. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў сёння па выніках нарады ў Прэзідэнта аб пастаўках нафты ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўніку дзяржавы было даложана аб забеспячэнні нафтаперапрацоўкі сыравінай у красавіку, - падкрэсліў кіраўнік канцэрна. - Вядзецца работа як па альтэрнатыўных пастаўках нафты, так і па пастаўках нафты ў красавіку трубаправодным транспартам з Расійскай Федэрацыі".

Андрэй Рыбакоў

Паводле яго слоў, на гэты момант ідзе кантрактаванне па ўсіх напрамках. "Фактычна заводы ўзнімаюць свае перапрацоўчыя магутнасці. Унутраны рынак, як і экспарт, у красавіку будзе забяспечаны ў поўным аб'ёме", - рэзюмаваў Андрэй Рыбакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі