ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2021, 11:36

Унесены змяненні і ўдакладненні ва ўмовы аплаты працы работнікаў сістэмы Міністэрства аховы здароўя

Фота з архіва
Фота з архіва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унесены змяненні і ўдакладненні ва ўмовы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый сістэмы Міністэрства аховы здароўя. Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 88 ад 6 ліпеня 2021 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам устаноўлены тарыфныя разрады, а таксама стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты медыцынскім работнікам, новыя пасады якіх уведзены пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 61 ад 27 мая 2021 года "Аб наменклатуры пасад служачых медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў і профілях медыцынскіх, фармацэўтычных спецыяльнасцей".

Пастановай уведзена норма аб тым, што стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты ўстанаўліваюцца работнікам як па асноўнай пасадзе служачага (прафесіі рабочага), так і па пасадзе служачага (прафесіі рабочага), якую займае работнік на ўмовах сумяшчальніцтва, а таксама пры рабоце звыш устаноўленай працягласці рабочага часу.

Устаноўлены надбаўкі за прымяненне (удзел у прымяненні) новых, складаных і ўнікальных метадаў аказання медыцынскай дапамогі па адной з падстаў, што прадугледжвае больш ільготныя ўмовы для работніка.

Удакладнены парадак разліку і ўстанаўлення базавай даплаты з улікам фактычна адпрацаванага часу па асноўнай пасадзе служачага (прафесіі рабочага), а таксама ўведзена норма, што выплата работніку базавай даплаты не выключае ўстанаўленне яму іншых стымулюючых і кампенсуючых выплат.

Акрамя таго, удакладнены пералік пасад урачоў-спецыялістаў, якія адносяцца да хірургічнага профілю. Актуалізаваны пералікі высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі і складаных медыцынскіх умяшанняў па лячэнні пацыентаў з апёкамі.

Пастанова ўступае ў сілу з 23 ліпеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі