Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 снежня 2021, 11:18

Улаховіч: санкцыі супраць Беларусі прыводзяць да выдаткаў і для замежнага бізнесу

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі супраць Беларусі прыводзяць да выдаткаў і для замежнага бізнесу. Аб гэтым заявіў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Мы павінны разумець, што санкцыі - гэта выдаткі не толькі для беларускіх прадпрыемстваў. Нашы партнёры не хацелі б страціць гэтыя адносіны, яны шукаюць магчымасці, як іх захаваць. Яны гавораць, што палітыка палітыкай, але эканоміка, дзелавыя адносіны, гандлёва-эканамічныя сувязі - гэта ж аснова ўсяго. Як можна гэта ўсё страціць? Бізнес гаворыць, што не хацеў бы страціць тое, што напрацавана гадамі, тое, што дае вынік", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Паводле яго слоў, процідзеянне санкцыям на гэтым этапе выяўляецца ў тым ліку ў дыверсіфікацыі экспартнага партфеля. "На жаль, у нас значная частка экспарту прыпадае на невялікую колькасць краін, якія з'яўляюцца нашымі партнёрамі. З аднаго боку гэта добра, таму што мы там маем сваю нішу, сваё месца, але ў гэтым і наша слабое месца. Таму задача па дыверсіфікацыі стаяла даўно, і крок за крокам гэта адбываецца. Вядома, абмежаванні матывуюць прадпрыемствы працаваць на рынках краін далёкай дугі. Таму працэс ідзе. Так, ён няпросты і патрабуе нейкага часу. Трэба замацоўвацца на новых рынках, прадстаўляць новую прадукцыю, павялічваць аб'ёмы паставак, але база для гэтага ўжо ёсць", - адзначыў старшыня БелГПП.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі