Сцяг Панядзелак, 17 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2024, 15:29

Уклад сельгасвытворчасці ў аб'ём ВУП Беларусі ў мінулым годзе склаў 6,6 працэнта
 

Фота з архіва
Фота з архіва
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле папярэдніх даных, уклад сельскагаспадарчай вытворчасці ў аб'ём ВУП краіны ў мінулым годзе склаў 6,6 працэнта. Такія даныя прыведзены ў статыстычным аглядзе Белстата да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, паведамляе БЕЛТА.

Доля харчовай прамысловасці ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці ў студзені - кастрычніку гэтага года склала 25,4 працэнта.

Асноўную долю ў перапрацоўчай прамысловасці займае харчовая прамысловасць, у якой працуюць 156,4 тыс. чалавек. Гэта 3,8 працэнта ад усіх занятых у эканоміцы чалавек. Сярэдняя заработная плата работнікаў гэтай галіны - Br2288,7.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі