Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2020, 10:14

Уклад малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП Беларусі склаў 26,1 працэнта

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП Беларусі за 2019 год склаў 26,1 працэнта (за 2018 год - 24,6 працэнта), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Белстата.

У тым ліку ўклад малога бізнесу склаў 15,9 працэнта, сярэдняга бізнесу - 7 працэнтаў, індывідуальных прадпрымальнікаў - 3,2 працэнта.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2019 год склала Br156 млрд, уклад у рэспубліканскі аб'ём выручкі - 43,3 працэнта.

На 1 студзеня ў Беларусі было 257 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 111 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 97 тыс. мікраарганізацый (87 працэнтаў ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 12 тыс. малых арганізацый (11 працэнтаў) і 2 тыс. сярэдніх арганізацый (2 працэнты).

Найбольш распаўсюджаныя віды дзейнасці МСБ - аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (35 працэнтаў ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў), транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (12 працэнтаў), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (10 працэнтаў). Па 8 працэнтаў прыпадае на прамысловасць і будаўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі