Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 студзеня 2019, 09:16

Укараненне тэхналогій дакладнага земляробства можа забяспечыць эканомію да 25 працэнтаў рэсурсаў - Мінсельгасхарч

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Укараненне тэхналогій дакладнага земляробства ў Беларусі можа забяспечыць эканомію да 25 працэнтаў рэсурсаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Станіслаў Карповіч.

"Нават частковае ўкараненне элементаў сістэмы дакладнага земляробства можа даць істотны эканамічны эфект - забяспечыць эканомію да 25 працэнтаў рэсурсаў. Напрыклад, у Беларусі ўкаранёны тэхналогіі паралельнага ваджэння, уліку расходу паліва, якія прадастаўляюць магчымасць эканоміць як паліва, так і іншыя рэсурсы, павышаць прадукцыйнасць працы. Цяпер у краіне ўстаноўлена трэць неабходных датчыкаў расходу паліва, работа над гэтым прадаўжаецца. Таксама ёсць сістэмы дыферэнцыраванага ўнясення ўгнаенняў, кантролю за работай плуга пры ўзворванні, адбору і аналізу проб. Ступень зніжэння затрат пры прымяненні сістэмы дыферэнцыраванага ўнясення ўгнаенняў у спалучэнні з сістэмай карціравання палёў складае 24 працэнты. А спецыяльныя апырсквальнікі даюць магчымасць эканоміць да 25 працэнтаў сродкаў аховы раслін", - сказаў Станіслаў Карповіч.

Мінсельгасхарч актыўна займаецца інфарматызацыяй сельскай гаспадаркі. У 2019 годзе ў Беларусі плануецца пачаць укараненне сістэмы ўліку тэхнічнага абслугоўвання складанай сельскагаспадарчай тэхнікі. "Такая сістэма тэхабслугоўвання ўжо існуе для абсталявання жывёлагадоўчых ферм. Сістэма для складанай сельгастэхнікі будзе працаваць па аналагічнай схеме. Невялікае электроннае ўстройства пры запуску рухавіка будзе фіксаваць напрацоўку, колькасць гадзін. Заводам-вытворцам рэгламентавана, праз які час трэба правесці тэхнічнае абслугоўванне. Інфармацыя аб тым, што пара правесці тэхабслугоўванне, будзе паступаць у інтэрнэт без удзелу механізатара і будзе даступна ўсім зацікаўленым. Такім чынам мы забяспечым своечасовае выкананне гэтай працэдуры", - адзначыў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

Дакладнае земляробства - комплексная высокатэхналагічная сістэма сельскагаспадарчага менеджменту, заснаваная на тэхналогіях глабальнага пазіцыянавання. Сутнасць дакладнага земляробства ў тым, што тэхналогія апрацоўкі палёў захоўваецца ў залежнасці ад рэальных патрэбнасцей вырошчваемых у гэтым месцы сельскагаспадарчых культур. Збіранне статыстыкі апрацоўкі і атрымліваемых рэзультатаў дае магчымасць прымяняць розныя віды аналізу з тым, каб у далейшым карэкціраваць дозы для атрымання максімальнай аддачы на кожны ўкладваемы ў тэхналогію рубель.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі