ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 студзеня 2020, 17:48

Удмуртыя прапануе Беларусі стварыць сумесны селекцыйны цэнтр па бульбаводстве

Уладзімір Гракун. Фота з архіва
Уладзімір Гракун. Фота з архіва

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удмуртыя прапануе Беларусі разгледзець магчымасць стварэння сумеснага селекцыйна-насенняводчага цэнтра па бульбаводстве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі па выніках перагавораў намесніка міністра Уладзіміра Гракуна з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Удмурцкай Рэспублікі Вольгай Абрамавай.

Бакі абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе і аграрнай адукацыі. У прыватнасці, дэлегацыю Удмурцкай Рэспублікі зацікавіў беларускі вопыт у селекцыі і насенняводстве бульбы і лёну. Нягледзячы на тое, што бульба з'яўляецца адной з перспектыўных сельскагаспадарчых культур для гэтага расійскага рэгіёна, большая частка насення завозіцца з-за межаў рэспублікі. Таму Удмуртыя зацікаўлена ў развіцці ўласнага насенняводства.

"Вольга Абрамава адзначыла, што Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Удмуртыі высока ацэньвае работу беларускіх вучоных над новымі сартамі бульбы, і прапанавала разгледзець магчымасць стварэння сумеснага селекцыйна-насенняводчага цэнтра ў галіне бульбаводства", - адзначылі ў прэс-службе. Перагаворы па гэтым пытанні прадоўжацца сёння з НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве.

Таксама дэлегацыя наведае НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі і дзяржпрадпрыемства "Эксперыментальны завод", дзе азнаёміцца з беларускімі распрацоўкамі ў галіне сельскагаспадарчай тэхнікі па пасадцы, апрацоўцы пасля ўзыходжання, уборцы і падрыхтоўцы да продажу караняплодаў.

Яшчэ адным важным пытаннем сустрэчы прадстаўнікоў двух ведамстваў стала супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і перападрыхтоўкі кадраў для АПК. Спецыялісты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Удмурцкай Рэспублікі вывучылі вопыт беларускіх калег у распрацоўцы сістэмы прафесійнай адукацыі і прапанавалі абмеркаваць стварэнне сумеснай міжнароднай аграшколы з правядзеннем вэбінараў, абменам вопытам, стажыроўкамі на прадпрыемствах Удмуртыі і Беларусі.

У Мінсельгасхарчы адзначылі, што ў 2019 годзе ва Удмурцкай Рэспубліцы пачалі ствараць агракласы. У Беларусі такі праект паспяхова ўжо рэалізуецца: у 2018-2019 гадах ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі было адкрыта 400 класаў аграрнай накіраванасці, у якіх навучаюцца звыш 2,4 тыс. хлопцаў і дзяўчат 10-11 класаў. Гэта дае магчымасць школьнікам атрымаць уяўленне аб аграрнай вытворчасці і вызначыцца з прафесіяй, а гаспадаркам - выбіраць з выпускнікоў кандыдатаў для навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі