Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2020, 17:29

Уборку лёну ў Беларусі плануюць завяршыць да 25 верасня

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уборку лёну ў Беларусі плануюць завяршыць да 25 верасня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

"Цяпер у краіне ідзе церабленне лёну. Такія работы праведзены на 31,6 тыс. га, што складае 64,9 працэнта ўборачнай плошчы. У Брэсцкай вобласці церабленне лёну выканана ўжо амаль на 99 працэнтах плошчаў, у Гомельскай - на 91,1 працэнта. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы да 25 верасня мы павінны цалкам правесці ўборку лёну з палёў. Разлікі на ўраджай у гэтым годзе лепшыя, чым у мінулым", - сказаў Уладзімір Гракун.

Паводле даных на раніцу 5 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) убраны з больш як 1 млн га, што складае 49,1 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убраны 71 працэнт плошчаў ад плана (239,6 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 65,9 працэнта плошчаў (224,2 тыс. га), Гродзенскай - 55,8 працэнта (177,8 тыс. га), Мінскай - 48 працэнтаў (232,7 тыс. га), Магілёўскай - 33,1 працэнта (113,3 тыс. га), Віцебскай - 24,2 працэнта (91,3 тыс. га). "Можна з упэўненасцю гаварыць, што сёння мы перасягнём палавінны рубеж ва ўборцы збожжавых", - дадаў намеснік міністра.

Усяго па краіне намалочана больш за 4,1 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 38,4 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32,3 ц/га). "Перад працаўнікамі вёскі ў гэтым годзе стаіць задача атрымаць больш за 9,5 млн т збожжа з улікам кукурузы. Хацелася б асобна павіншаваць хлебаробаў Брэсцкай вобласці, якія намалацілі першы мільён тон збожжа з рэкорднай для рэгіёна ўраджайнасцю амаль 42 ц/га. Звычайна першы мільён тон першай збірае Мінская вобласць, думаю, яна ўжо заўтра перасягне гэты рубеж", - адзначыў Уладзімір Гракун.

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 715,9 тыс. га (87,5 працэнта ад плана). Нарыхтавана 668,6 тыс. т сена (66,2 працэнта ад плана), 12,325 млн т сенажу (97,8 працэнта) і 507,5 тыс. т сіласу (2,65 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў. "На сённяшні дзень нарыхтавана 3,92 млн т кармавых адзінак. Гэта на 800 тыс. т кармавых адзінак больш, чым на 5 жніўня мінулага года. На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана на 2,7 ц травяных кармоў больш, чым на аналагічную дату ў 2019-м", - расказаў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі