ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 сакавіка 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 студзеня 2023, 12:43

У Зімбабвэ выказаліся за прадаўжэнне ўдзелу Беларусі ў праграме па мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі

Фота з архіва
Фота з архіва

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ адбылася сустрэча міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, у тым ліку запланаваныя сумесныя мерапрыемствы, супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках, пытанні пашырэння дагаворна-прававой базы.

"Асаблівая ўвага ўдзелена дэталізацыі шэрага тэм дзяржаўнага візіту, уключаючы перспектывы развіцця прамысловай кааперацыі Беларусі і Зімбабвэ, рэалізацыю сумесных праектаў, далейшае ўмацаванне ўзаемадзеяння дзвюх краін у розных сферах эканомікі", - расказалі ў міністэрстве.

Фрэдэрык Шава пацвердзіў зацікаўленасць зімбабвійскага боку ў прадаўжэнні ўдзелу Беларусі ў праграме па мадэрнізацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі