Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 чэрвеня 2021, 16:14

У "Вялікім камені" створаць асаблівыя ўмовы для праектаў з інвестыцыямі не меншымі за $50 млн

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" створаць асаблівыя ўмовы для "якарных" інвестараў. Аб гэтым расказаў журналістам кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дадатковыя прэферэнцыі для праектаў з інвестыцыямі не меншымі за $50 млн прадугледжаны новым праектам указа Прэзідэнта. Сярод іх - ільготныя цэны на зямельныя ўчасткі, спрашчэнні ў сферы мытнага адміністравання і іншыя.

У "Вялікім камені" ўпэўнены, што прыцягненне буйных інвестараў дасць магчымасць пашырыць кластарны прынцып дзейнасці. У далейшым па асобных рашэннях урада прэферэнцыямі змогуць скарыстацца і прадпрыемствы па-за паркам, але толькі тыя, якія ўдзельнічаюць у капітале і вытворчым працэсе рэзідэнтаў.

Акрамя гэтага, для стымулявання стварэння субпаркаў, перш за ўсё, буйных кітайскіх рэгіёнаў, у прыватнасці, правінцый Сычуань, Шэньсі, Цяньцзінь, згодна з новым указам кампаніі - стваральнікі субпаркаў змогуць атрымаць статус рэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі