Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 кастрычніка 2019, 15:34

У верасні больш за ўсё падаражэлі памідоры і агуркі, патаннелі - цыбуля і капуста

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У верасні больш за ўсё падаражэлі памідоры і агуркі, патаннелі - рэпчатая цыбуля і белакачанная капуста, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Сярод прадуктаў харчавання больш за ўсё патаннелі рэпчатая цыбуля (на 29,14 працэнта), белакачанная капуста (на 28,49 працэнта), морква (на 22,83 працэнта), салодкі перац (на 19,48 працэнта), бульба (на 19,22 працэнта), буракі (на 17,88 працэнта) і вінаград (на 15,69 працэнта). Падаражэлі памідоры (на 35,42 працэнта), агуркі (на 31,33 працэнта), бананы (на 11,02 працэнта). Агародніна стала таннейшая на 1,11 працэнта, фрукты - даражэйшыя на 3,44 працэнта. У цэлым прадукты харчавання і безалкагольныя напіткі падаражэлі на 0,17 працэнта.

Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшыя на 0,07 працэнта, алкагольныя напіткі - таннейшыя на 0,02 працэнта.

Адзенне падаражэла на 0,94 працэнта, абутак - на 6 працэнтаў. Пры гэтым мужчынскія боты (чаравікі) падбітыя футрам падаражэлі на 15,46 працэнта, жаночыя зімнія боты на нізкім абцасе - на 12,92 працэнта, жаночыя летнія скураныя туфлі - на 7,77 працэнта, дзіцячыя зімнія і дэмісезонныя паўбоцікі (боцікі) для дзяўчынкі - на 6,04 працэнта, мужчынскія басаножкі (сандалеты) з натуральной або штучнай скуры - на 6,79 працэнта, жаночае футра (паўкажушкі) - на 5,47 працэнта, дзявочыя туфлі - на 5,21 працэнта. Мужчынскія касцюмы сталі таннейшыя на 3,3 працэнта, дзіцячыя школьныя касцюмы - на 3,24 працэнта, мужчынскія пінжакі з паўшарсцяной, сінтэтычнай або смесавай тканіны - на 1,44 працэнта.

Што датычыцца паслуг, то ў сярэднім яны падаражэлі на 0,6 працэнта. Больш за ўсё падаражэлі паслугі цыркаў (на 24,19 працэнта), паштовыя маркі (на 12,34 працэнта), паслугі гарадской тэлефоннай сувязі (на 11,1 працэнта), вышэйшай адукацыі (на 10,23 працэнта). Патаннелі паслугі дашкольных устаноў (на 8,69 працэнта), чыгуначнага пасажырскага транспарту ў міжнародных зносінах (на 8,18 працэнта).

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў верасні склала 0,5 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі