Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2020, 17:13

У цэнтры ўвагі праграмы развіцця Беларусі да 2025 года будуць чалавек і яго патрэбнасці - Чарвякоў

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цэнтры ўвагі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2025 года, якая распрацоўваецца цяпер, будуць чалавек і яго патрэбы. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў у час наведвання Лідскага раёна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

"Лідскі раён адносіцца да тых 11 раёнаў, у якіх у бліжэйшыя гады павінна быць забяспечана паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё, і якія распрацоўвалі комплексную праграму па паскораным развіцці. Прайшоў год, і наша задача - паглядзець, як праграма выконваецца, якія праблемныя пытанні патрабуюць вырашэння, якое садзейнічанне можа аказаць на месцах дзяржава, чым жывуць працоўныя калектывы, што іх хвалюе", - адзначыў Аляксандр Чарвякоў у размове з журналістамі.

У час наведвання "Лідсельмаша" і шклозавода "Нёман" міністр паразмаўляў з калектывамі аб надзённых пытаннях, перспектывах развіцця прадпрыемстваў, раёна і эканомікі ў цэлым.

Гаворачы пра бягучую сітуацыю, Аляксандр Чарвякоў паведаміў, што цяпер урад адпрацоўвае комплекс мер, каб максімальна наблізіцца да тых паказчыкаў, якія былі абазначаны ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця на бягучы год. Пры гэтым ён адзначыў, што мэтай яго рабочай паездкі на прадпрыемствы Лідскага раёна было абмеркаванне не толькі эканамічных пытанняў, але і пытанняў сацыяльнай сферы, таму што менавіта чалавек і яго патрэбы - гэта той стрыжань, вакол якога будзе выбудоўвацца праграма сацыяльна- эканамічнага развіцця на наступны пяцігадовы перыяд, якая распрацоўваецца цяпер. У сувязі з гэтым міністр пацікавіўся ў сваіх субяседнікаў, у якія сферы, на іх думку, варта ў першую чаргу накіроўваць рэсурсы. Сярод прыярытэтных напрамкаў работнікі завода "Лідсельмаш" назвалі маладзёжную палітыку і будаўніцтва жылля.

"Пабываўшы на прадпрыемствах, мы ўбачылі, што яны працуюць, прычым не спыняліся ў час пандэміі. І гэта важнейшае дасягненне паўгоддзя. Эканоміка ўстойліва пачынае аднаўляцца, што відаць па ключавых паказчыках. Плануем да канца года поўнасцю аднавіцца да ўзроўню 2019 года. Прадпрыемствам патрэбны дадатковы рэсурс, каб не спыніцца, накіраваць прадукцыю спажыўцам. І ім фактычна ўжо аказана неабходная падтрымка, каб яны больш камфортна адчувалі сябе ў далейшым і маглі развівацца", - адзначыў Аляксандр Чарвякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі